Дарослым

Прапануем Вам беларускія сайты па адукацыі, выхаванні і развіцці нашых дашкалят!

"Вясёлка" - часопiс для дзяцей i iх бацькоў. "Буся" - чытанка-маляванка для дашкольнікаў

http://www.veselka.by

Народныя казкі для дзетак ад ЮНІСЕФ

https://kazki.unicef.by

Вершы.ru - нацыянальны паэтычны партал, на якiм вы знойдзеце вершы для дзяцей на беларускай мове.

http://www.vershy.ru/category/vershy-dlya-dzyatsei

Творы мастацкай літаратуры і фальклора для дзяцей (вучэбная праграма дашкольнай адукацыі)

Творы мастацкай літаратуры і фальклора для дзяцей 
ад 1 года да 2
 
Беларускія народныя казкі. «Коцік Петрык і Мышка».
 
Творы беларускіх паэтаў.  З. Бядуля. «Гэй, мой конік»В. Вітка. «Бабіны госці»С. Сокалаў-Воюш. «Мішка»«Авечка»«Пчолка»; І. Муравейка. «Адмарозіў лапкі»; А. Дзеружынскі. «Сняжынкі»; А. Якімовіч. «Мядзведзь»; Н. Галіноўская. «Калыханка», «Коцік-варкоцік»Н. Тулупава. «Вушкі»; В. Іпатава. «Аладкі», «Вавёрка»; Т. Кляшторная. «Дапамагу»; К. Буйло. «Дзіцячы сад»; А. Пысін. «Ластаўка», «Матылёчкі-матылі»; Г. Багданава. «Збанок»; В. Гардзей.«Коцік»; В. Коўтун. «Гусі»; М. Танк. «Ехаў казачнік Бай»; В. Шніп. «Кураняты»; Л. Шырын. «Доктар»; Ул. Луцэвіч.«Птушачка»; Я. Жабко. «Едет Ваня к бабушке».
 
Творы беларускіх пісьменнікаў. А. Кобец-Філімонава. «Мароз, Чырвоны нос».

ад 2 гадоў да 3
 
Беларускія народныя песенькі і пацешкі. «Сонейка-сонца»«Мышка, мышка, дзе была»«Гого-гого, гусачок»«Верабейчык»«Белабока-сарока»«Трах-бах-тарабах»«Божая кароўка»«Чэ-чэ, чэ-чэ, сарока»«Люлі-люлі, люляшу»«Ай, люлі-люлі-люлечкі»«Ішла каза»«Люлі-люлі-маленькі», «Ходзіць певень па капусце»«Люляю-люляю»«А ты, коцінь какаток»«Апсік, апсік, каточак»«Кую, кую ножку»«Гушкі, гушкі, гушкі»«Сарока-варона»«Чыкі-чыкі, сарока»«А ты, каток шэры»«Люлі-люлі-люлечкі»«Люлі-люлі-люлі»«Кукарэку, певунок»«Не хадзі, коцік»«У куце сядзіць мядзведзь»«Ладкі-ладком»«Ладу, ладу, ладкі»«Баю-баінку, баю»«А курачка-рабушачка»«Сядзіць мядзведзь на калодзе»«Бычок»«Іграў я на дудцы»«Сядзіць сыч на капе»«Вожык»«Ідзі, ідзі, дожджык», «Горкай, горкай, горачкай».

Беларускія народныя казкі. «Муха-пяюха»«Коцік Петрык і мышка»«Дзедава рукавічка».

Творы беларускіх паэтаў. З. Бядуля. «Гэй, мой конік»В. Вітка. «Бабіны госці», «Коця і Каця»«Дожджык»С. Сокалаў-Воюш. «Мышаня»«Мішка»«Авечка»«Пчолка»; І. Муравейка. «Адмарозіў лапкі», «Я сама»; А. Дзеружынскі. «Сняжынкі», «Сані»А. Якімовіч. «Мядзведзь»«Ліска»Н. Галіноўская. «Калыханка»«Коцік-варкоцік»; Н. Тулупава. «Вушкі»; В. Іпатава. «Аладкі», «Вавёрка»; Т. Кляшторная. «Дапамагу», «Гаспадыня»«Паўцякалі цацкі»К. Буйло. «Дзіцячы сад»; А. Пысін. «Ластаўка», «Матылёчкі-матылі»; Г. Багданава. «Збанок», «Маляваны дыванок»; В. Гардзей. «Коцік», «Часнок»«Вітамін»; В. Коўтун. «Гусі», «Цвічок»; М. Танк. «Ехаў казачнік Бай», «Галінка і верабей»В. Шніп. «Кураняты»; Л. Шырын. «Доктар»; Ул. Луцэвіч. «Птушачка», «Май»М. Мятліцкі. «Сунічка»; П. Прануза. «Верабей прымае душ», «Грыбнік»; С. Грахоўскі. «Ласяня»; Г. Іванова. «Свята»; Г. Каржанеўская. «Пагладжу вожыка»; У. Карызна. «Самая лепшая»Я. Крупенька. «Шпак»«Аленка»А. Лойка. «Верабейчык»М. Чарняўскі. «Новы год», «Конік»І. Шуцько. «Яечка»«Сняжок»; Е. Лось. «Мая лялька»«Зіма»У. Корбан. «Карова», «Авечка»; К. Лейка «Гарабей»К. Крапіва. «З Новым годам»; П. Марціновіч. «Навальніца»; М. Скрыпка. «Карась»«Шчупак»М. Шаховіч. «Чабурашка»; Я. Жабко. «Едет Ваня к бабушке».

Творы беларускіх пісьменнікаў. А. Кобец-Філімонава. «Мароз, Чырвоны нос»Т. Бушко. «Сняжынка».

ад 3 гадоў да 4

Беларускія народныя песенькі і пацешкі. «Іграў я на дудцы»«Ой, бычок, мой бысенька»«Кукарэку, певунок»«Вожык»«Ягорачка»«Кую, кую ножку»«Ласачка».

Беларускія народныя казкі. «Курачка-Рабка»«Былінка і верабей»«Зайкава хатка»«Каза-манюка»«Пчала і муха»«Муха-пяюха»«Коцік, пеўнік і лісіца».

Творы беларускіх паэтаў. Т. Кляшторная. «Ветлівыя словы»«Шпак»«Дожджык»«Паўцякалі цацкі»«Не сквапная»В. Рабкевіч. «Едзе восень»; С. Сокалаў-Воюш. «Блакіт нябёс»«Алоўкі»«Елка»А. Дзеружынскі. «Пралеска»; А. Прохараў. «За адвагу»Я. Колас. «Сонца грэе, прыпякае»«Храбры певень»; Я. Купала. «Лістапад»; Я. Журба. «Першыя сняжынкі»«Дзед Мароз»; З. Бядуля. «Мае забавы»; М. Хведаровіч. «Свеціць, як сонца, ад самай калыскі»; Л. Пранчак. «Завіруха»; Э. Агняцвет. «Маме»; А. Бадак. «Мышка», «Беларусачка»; С. Грахоўскі. «Сонечная сцежка»; А. Грачанікаў. «Сон»; Л. Рашкоўскі. «Я хачу салдатам стаць»; К. Цвірка. «Коцікі»; В. Лукша. «Вясёлка»; Я. Жабко. «Залаты праменьчык».

Творы беларускіх пісьменнікаў. У. Юрэвіч. «Бярозчыны валёнкі»; А. Кобец-Філімонава. «Сем мастакоў»; Я. Брыль. «Жыў-быў вожык».

ад 4 гадоў да 5

Беларускія народныя казкі. «Курачка-Рабка»«Былінка і верабей», «Зайкава хатка»«Каза-манюка»«Пчала і муха»«Муха-пяюха»«Коцік, пеўнік і лісіца»«Пшанічны каласок»«Піліпка-сынок»«Сынок-з-кулачок»«Каток — Залаты лабок»«Як курачка пеўніка ратавала».

Творы беларускіх паэтаў. Т. Кляшторная. «Ветлівыя словы»«Шпак»«Дожджык»«Паўцякалі цацкі»«Не сквапная»«Сукенка раскажа»В. Вітка. «Піла»; В. Рабкевіч. «Едзе восень»С. Сокалаў-Воюш. «Блакіт нябёс»«Возера лясное»«Замак»«Змей»«Алоўкі»«Елка»«Навагодняя песня»А. Лойка. «Кураняты»; Г. Іванова. «Я будую дом з пяску»; А. Дзеружынскі. «Пралеска», «Бусел і хлопчык»; А. Прохараў. «За адвагу»«Мурашыная святліца»; І. Муравейка. «Адмарозіў лапкі»«Шалтай-Балтай»; С. Новік-Пяюн. «Верабейчыкі», «Над калыскай»; В. Лукша. «Вясёлка»; Я. Купала. «Лістапад»; Я. Журба. «Першыя сняжынкі»«Дзед Мароз»«Восень», «Коцік», «Вавёрка», «Пчолка»; З. Бядуля. «Мае забавы»; М. Хведаровіч. «Свеціць, як сонца, ад самай калыскі»; Л. Пранчак. «Завіруха»; Э. Агняцвет. «Зямля з блакітнымі вачамі», «Маме»; А. Бадак. «Мышка»«Беларусачка», «Зайчаняткі»; Д. Бічэль-Загнетава. «Радзіма»С. Грахоўскі. «Сонечная сцежка», «Наш май»«Сунічкі»; Л. Рашкоўскі. «Я хачу салдатам стаць»; Л. Дайнека. «У вясновым лесе»; А. Грачанікаў. «Сон»; Я. Колас. «На рэчцы зімой»«Дзед госць»«Зіма», «Песня аб вясне», «Сонца грэе, прыпякае»«Храбры певень»У. Дубоўка. «Пра дзеда і ўнука»; В. Жуковіч. «Калядная вячэра»; П. Прыходзька. «Сіненькія вочы»; М. Танк. «Галінка і верабей»«Ехаў казачнік Бай»А. Русак. «Мой край»; А. Ставер. «Як зроблены цацкі?»; Н. Тулупава. «Сыражуйкі»Р. Барадулін. «Ната маму любіць надта», «Ай! Не буду! Не хачу!»; Ю. Свірка. «Сёння ў нашай мамы свята»В. Вярба. «Бабуліны казкі»; Л. Дранько-Майсюк. «Пра добрую мышку і мудрую кошку»; В. Іпатава. «Янка-запытанка»; С. Шушкевіч. «Пайшоў коўзацца каток»«Цяжка жабцы жыць без хаткі», «Нашы сябры»; А. Якімовіч. «Звяры нашых лясоў»; А. Бялевіч. «У лесе»; Э. Валасевіч. «Сама»; В. Вярба. «Матуліны рукі».

Творы беларускіх пісьменнікаў. І. Бурсаў. «Страшная казка пра страшнага звера»; В. Хомчанка. «Яблык»«Яшава рукавічка»; У. Юрэвіч. «Пацалунак асвы», «Бярозчыны валёнкі»; В. Вітка. «Натальчына сямейка»; А. Кобец-Філімонава. «Сем мастакоў»; Я. Брыль. «Жыў-быў вожык»; Б. Сачанка. «Насцечка»І. Шуцько. «Смелая ўнучка».

ад 5 гадоў да 7

Беларускія народныя песенькі і пацешкі. «Сонейка-сонца, выгляні ў аконца»«Сіўка-варонка», «Ходзіць коцік па палях», «Ты, каза, каза, лубяныя вочы».

Беларускія народныя казкі. «Пра быка і яго сяброў», «Жаронцы», «Лёгкі хлеб»«Не сілай, а розумам», «Лісіца-хітрыца», «Як кот звяроў напалохаў», «Селянін, мядзведзь і лісіца», «Верабей і мыш», «Кот Максім»«Гарошак».

Легенды і паданні. «Возера Нарач», «Чараўніца», «Паданне пра заснаванне Мінска», «Паданне пра заснаванне Бярэсця», «Пра возера Свіцязь», «Пра зязюлю», «Бацька і сыны».

Творы беларускіх паэтаў.  Э. Агняцвет. «Саўка за сталом», «Зямля з блакітнымі вачамі», «Хто пачынае дзень?»; М. Багдановіч. «Зімой»; Д. Бічэль-Загнетава. «Белая Русь»; Р. Барадулін. «Загадкі на градках»«Жарт»; А. Вольскі. «Дзеці», «Радзіма»; В. Вярба. «Пралеска»; В. Вітка. «Жаўна», «Бусел», «Вавёрчына гора»; С. Грахоўскі. «Сонечная сцежка»; А. Грачанікаў. «Развітанне»; У. Дубоўка. «Як сінячок да сонца лётаў»;  В. Іпатава. «Як ён завецца?»; А. Мінкін. «Агнявік»; І. Муравейка. «Акраец хлеба»; С. Новік-Пяюн. «Ночка», «Пурга»; Я. Колас. «Першы гром», «Вясна» (урывак)«Раніца вясною», «Канец лета», «На лузе», «Адлёт жураўлёў»; Я. Купала. «Хлопчык і лётчык», «Бай»; С. Шушкевіч. «Нашы сябры», «Пракалоў камарык ножку»; М. Хведаровіч. «Дарагое імя»; М. Танк. «Жук і слімак»«Хлеб»; П. Панчанка. «Месяцы года»; К. Цвірка. «Коцікі»; Н. Галіноўская. «Будзь уважлівы, пешаход»; В. Жуковіч. «Незаменнае»; Я. Жабко. «Бабулiна крынiчка».

Творы беларускіх пісьменнікаў. Цётка. «Журавель і чапля»; З. Бядуля. «Скарб»; В. Вітка. «Страшная казка»У. Галубок. «Гонар»; В. Хомчанка. «Білеты ў цырк»; А. Дудараў. «Сінявочка»; А. Кобец-Філімонава. «Дзівосны лядзяш»К. Каліна. «Зімовы дуб»«Кампот», «Сакавік і яго сёстры», «Красавік», «Ліпень», «Жнівень», «Верасень»«Кастрычнік»; М. Гамолка. «Васілёва бярозка»; У. Ягоўдзік. «Бусел», «Вожык», «Заяц».

свернуть

“Далучэнне дашкольнікаў да вытокаў народнай культуры з дапамогай малых форм фальклора”

“Далучэнне дашкольнікаў да вытокаў народнай культуры

з дапамогай малых форм фальклора”

     У працэсе адраджэння нацыянальнай культуры і самасвядомасці важнае месца належыць фальклору - асноўнаму багаццю нашых продкаў, дзякуючы якому захоўваецца пераемнасць традыцый, ажыццяўляецца сувязь пакаленняў.

     На практыцы ў дашкольным выхаванні ўдзяляецца мала ўвагі нацыянальнаму фальклору, нягледзячы на тое, што беларускі народ мае багатую фальклорную спадчыну, створаную спецыяльна для дзяцей.

     Вельмі добра падыходзіць музычны фальклор, які па сваей прыродзе пранізаны элементамі народнага тэатра, гульнямі, пантамімай.

     Падбіраючы для працы з дзецьмі найбольш эфектыўныя формы, метады і сродкі, трэба ўлічваць, што працэс фарміравання нацыянальнай самасвядомасці доўгі і складаны, і пачынаць яго трэба перш за ўсе з азнаямлення з родным краем, непасрэдна ўключваючы сродкі вуснай народнай творчасці.

     У Ι і ΙΙ малодшых групах , праводзячы назіранні за прыгажосцю роднай прыроды, неабходна чытаць вершы, забаўлянкі, загадкі неабходна адраджаць выкарыстанне твораў вуснай народнай творчасці (казак, забаўлянак, калыханак, песен, гульняў) у час рэжымных момантаў, у сям’і.

     Пры планаванні работы з дзецьмі сярэдняй і старшай груп неабходна выкарыстоўваць розныя формы:

- пазнавальныя гутаркі ў вольнай форме,

- сумесная дзейнасць педагога з дзецьмі;

- самастойная дзіцячая дзейнасць;

- гульні, тэматычныя прагулкі і экскурсіі;

- назіранні ў прыродзе;

- святы і забавы.

     Малыя фальклорныя жанры- мініяцюрныя паэтычныя творы, створаныя для дзяцей, якія маюць канкрэтны педагагічны кірунак. Яны ўпрыгожваюць мову педагога, робяць яе вобразнай і прыгожай, прыцягваюць увагу дзяцей. Забаўлянкі, пястушкі прыносяць радасць дзецям, выклікаюць у іх жаданне паўтараць словы за дарослымі, выконваць заданні выхавальніка, удзельнічаць у агульных гульнях.

     Пястушкі выкарыстоўваюцца педагогамі ў розных рэжымных момантах: пад гукі гэтых вершаў і песень дзеці ахвотна мыюцца, прымаюць ежу, займаюцца. Жыццё дзіцяці становіцца цікавейшым, ярчэйшым, а ў яго самога лепш развіваюцца памяць, мысленне, увага, маўленне, а калі яно выконвае канкрэтныя рухі, то развіваюцца каардынацыя, узгодненасць, спрытнасць. У час расказвання пястушкі спярша выкарыстоўваецца нагляднасць, потым тлумачыцца сэнс новых слоў, улічваюцца вопыт і веды дзяцей.

     Калыханкі- першыя для дзяцей ўзоры мастацкага слова. Навакольны свет у іх падаецца ў вобразах, даступных і зразумелых.

Ходзіць кот па сенажаці.

Кліча сон ён ля дзіцяці.

ой, сонечку-галубочку,

Прыспі маю Волечку.

     У беларускім фальклоры шмат прыказак і прымавак. Дзеці з інтарэсам успрымаюць іх кароткі змест. Многія прыказкі і прымаўкі маюць павучальнае значэнне: яны ўсхваляюць працавітасць, гаспадарлівасць, умельства, вучаць любіць родны край, Радзіму, асуджаюць гультайства, зайздрасць – усё адмоўнае. Падбіраюцца яны па канкрэтнай тэме: пра Радзіму, працу, хлеб, навуку, поры года, з’явы прыроды, народныя прыкметы.

     Павучальнасць прыказак і прымавак разумеецца дзецьмі паступова, і глыбіня іх разумеецца ў большай меры залежыць ад таго, насколькі часта выкарыстоўваюцца яны ў патрэбных момантах. Асабліва часта нашы выхаванцы прымяняюць іх у працоўнай дзейнасці, пры выкананні адказных даручэнняў.

Загадка – кароткае паэтычна-вобразнае апісанне прадмета або з’явы, якое даецца, як правіла, у форме пытання і адгадваецца па другарадных адзнаках, па прыкметах падабенства.

     Лічыцца, што галоўная функцыя загадкі – развіваць ў чалавека мастацка-вобразнае мысленне, паэтычны погляд на рычаіснасць. У мінулым загадка служыла сродкам выпрабавання разумовых здольнасцей, іншасказальная, загадкавая форма з поспехам выкарыстоўвалася ў ваенных і пасольскіх справах. Загадкі, песні-загадкі надзвачай шырока ўжываліся ў вясельных абрадах, напрыклад, з мэтай “праверкі” разумовай сталасці жаніха.

     Каштоўнасць традыцыйнай загадкі ў тым, што яна ў высокапаэтычнай форме адлюстроўвала гаспадарчую і творчую дзейнасць чалавека, яго жыццёвы вопыт, побыт, працу, жывёльнасць, расліннасць, будову сусвету і да нашых дзён мае вялікае эстэтычна-мастацкае значэнне для выхавання дзяцей.

Загадкі:

Без кораня, а расце. (Камень)

Без ног бяжыць, без воч глядзіць. (Вада)

Лата на лаце, ніткі не знаці. (Капуста)

Цераз мяжу брат брата не бачаць. (Вочы)

     Яркую акрэсленую выхаваўчую накіраванасць маюць беларускія народныя песні. Праз іх тэксты, лексіку дзеці ўзбагачаюць уяўленні аб наваколлі, прыродных з’явах, знаёмяцца з прыладамі працы, беларускімі назвамі месяцаў, дзён тыдня, нацыянальнымі стравамі, значна пашыраецца актыўны слоўнік.

     Праз песню знаёмім выхаванцаў з лепшымі рысамі характару беларусаў: шчырасцю, чуласцю, сціпласцю, уважлівасцю. Фальклорныя песня дапамагае развіццю эмацыянальнай сферы дзяцей, падрыхтоўвае да выканання пэўных сацыяльных роляў.

     Заняткі па азнаямленню дзяцей з вуснай народнай творчасцю пройдуць цікава, калі да іх удзелу далучыць бабуль і дзядуль, артыстаў тэатру, супрацоўнікаў музеяў, народных майстроў.

     Пры арганізацыі адукацыйнага працэсу у адпаведнасці з патрабаваннямі вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі варта памятаць, што першаасновай народнай педагогікі лічыцца культ працы, умелых рук і разумення свайго месца ў прыродзе, таму працоўная дзейнасць, спалучэнне яе з творамі вуснай народнай творчасці дазволіць зацікавіць дзяцей сумеснай працай.

     На музычных занятках выхаванцы знаёмяцца з асаблівасцямі беларускай народнай музыкі, развучваюць беларускія танцы, спяваюць песні, знаёмяцца з народным тэатрам “Батлейка”.

     Усвядомленаму імкненню дзяцей да авалодання культурнымі эталонамі, ўзаемадзеянню ў калектыве спрыяюць арганізацыя з дзецьмі ісцэніровак па казках, фантазіраванне, прыдумванне гісторый, выкананне творчага задання. Малыя формы фальклора актыўна ўключаюцца ў вядучы від дзейнасці – гульню, у дадзеным выпадку – гульню- драматызацыю. Гульні-драматызацыі даюць шырокі прастор для выяўлення ў дзяцей творчых здольнасцей, самастойнасці, ініцыятывы. Жывая інтанацыя маўлення, вобразныя і свабодныя рухі, міміка, жэсты надаюць гульням дзяцей натуральнасць і праўдзівасць. Гульня-драматызацыя аказвае актывізуючы ўплыў на развіццё выразнага беларускага маўлення, паколькі яна спалучае разам гульнёвую матывацыю і камунікатыўную накіраванасць. Дзеці старшай групы могуць драматызаваць творы як для сябе, так і для маленькіх гледачоў, для сваіх бацькоў. Да гульні-драматызацыі неабходна падрыхтаваць разам з дзецьмі атрыбуты, элементы касцюмаў. Выхавацель кіруе гульнёй, нагадвае і ўдакладняе змест казкі, сочыць за дакладнасцю вобразаў.

     Вялікі выхаваўчы патэнцыял маюць народныя святы і абрады. Яны задавальняюць дапытлівасць дзяцей, іх эстэтычныя патрэбы, цягу рухаў, фарміруюць творчае мысленне, пабуджаюць да супрацоўніцтва, вучаць пазнаваць беларускую культуру. Поспех засваення мастацкіх твораў залежыць ад таго, наколькі яны зразумелыя дзецям і даюць магчымасць выконваць ролі адпаведных персанажаў, песень, суправаджаць спевы мімікай, рухамі. Калі для спеваў дзяцей малодшых груп найбольш даступным песенным матэрыялам з’яўляюцца калыханкі, забаўлянкі, невялікія песенькі, то асаблівае месца ў старшых дзяцей займаюць песні, карагоды, гульні, якуія дзеці вучаць для народных свят і абрадаў.

      Паспяховасць заняткаў па фарміраванню нацыянальнай самавядомасці сродкамі вуснай народнай творчасці магчыма дасягнуць з дапамогай эфектыўных метадаў і прыёмаў работы:

-сюрпрызны момант, незвычайны пачатак;

-праблемны характар становішча;

-гульнёвыя прыёмы;

-віктарыны, выставы адгадак;

-выкарыстанне прыказак , прымавак, малых форм беларускага фальклору для арганізацыі дынамічнай хвілінкі;

-творчыя заданні :”намалюй, што ўявіў”, “прыдумай сам”, “упрыгож”;

- хатнія заданні “Пагуляй у дамашні тэатр”, “Спытай у бабулі”;

-мультымедыйныя прэзентацыі;

-тэматычныя віктарыны, вечарыны, кірмашы;

-сумесныя з бацькамі святы.

     Усё гэта дае магчымасць вырашыць задачы развіцця беларускага маўлення, раскрыць творчыя магчымасці дзяцей, сфарміраваць цікавасць да народнай творчасці, у гульнёвай форме далучыць дзяцей да нацыянальнай культуры.

     Выкарыстанне ў працы з дашкольнікамі твораў народнай творчасці ажыўляе адукацыйны працэс, аказвае асаблівы ўплыў на выхаванне патрыятычных пачуццяў, нацыянальнай самасвядомасці.

   Выхоўваючы патрыёта, нацыянальна свядомага чалавека, фальклор адначасова задавальняе патрэбу дзіцячай душы ў гульні, жарце, асваенні свету.

свернуть

21 ЛЮТАГА - МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ

Cёння у свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе.

     На працягу 9 гадоў кожны народ 21 лютага адзначае Дзень роднай мовы. Першапачаткова з такой ініцыятывай выступіў Бангладэш. Менавіта ў гэтай краіне 21 лютага 1957 года загінулі пяць студэнтаў, якія адстойвалі права навучацца на роднай мове.

     Зараз у нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моваў. Палова з іх пад пагрозай знікнення. Дзеля захавання моў, якія апынуліся на парозе знікнення, міжнародны фонд UNESCO абвясціў дзень роднай мовы — каб хоць у такі дзень на іх загаварылі, пра іх успомнілі.

     Родная мова шмат не патрабуе. Але калі ўжо назваў яе роднай, калі лічыш яе такой для сябе — павінен жа быць перад ёй хоць нейкі абавязак. Ці хоць часам пра яе думаць. Калі хоць палова з тых сямідзесяці чатырох працэнтаў, якія падчас апошняга перапісу назвалі роднай мовай беларускую, падумае аб яе лёсе — значыць, не ўсё яшчэ страчана. Хоць адзін дзень. Калі будзе яе афіцыйнае міжнароднае свята.

     Калі ты чуеш яе — ці то сучасную літаратурную, ці змешаную "трасянку", або мясцовую дыялектную — ведай, што гэта ўсё яна — наша беларуская мова. Не адварочвайся, а прымі яе, бо яе месца ў тваёй краіне. Нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнаная як роўная сярод іншых моў свету.

      Дык не дай  загінуць ёй, жывой і непаўторнай, “з легендаў і казак” сатканай, “вобразнай, вольнай, пявучай”,  цудоўнай роднай мове.

свернуть